8 чэрвеня 2026, панядзелак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомель затапіла

1
Гомель затапіла

Аўтамабілі літаральна плаваюць па горадзе.

У Беларусь 7 чэрвеня прыйшла непагадзь. Пакуль патопы ад моцных ліўняў адчулі жыхары Гомельшчыны. Аднак сёння, 8 чэрвеня, цэнтр актыўнага паўднёвага цыклона перамесціцца на цэнтральныя раёны Беларусі. На большай частцы рэспублікі пайдуць дажджы, лакальна чакаюцца моцныя ліўні і магутныя навальніцы, піша сайт smartpress.by.

Так вечарам у нядзелю выглядала вуліца Інтэрнацыянальная ў Гомелі. Вада ўскладніла рух грамадскага транспарту. Відэа апублікавана ў Telegram-канале «Гомель. Главное!».

Моцныя ліўні накрылі і праспект Леніна ў абласным цэнтры: бачна, як вадзіцелі легкавых аўтамабіляў з намаганнем пераадольваюць вадзяную перашкоду.

Ды што там вуліцы — «паплылі» таксама крамы. Стыхія сур'ёзна разгулялася ў Гомелі вечарам 7 чэрвеня.

Дажджы ў горадзе суправаджаліся раскатамі грому. Telegram-канал «ЧП Беларусь. Будь в курсе» таксама апублікаваў відэа з затопленымі вуліцамі ў Гомелі. «Жах», — кажа беларуска на адным з ролікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках