8 чэрвеня 2026, панядзелак, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінздароўе знайшло крыніцу масавага атручвання дзяцей у Барысаве

1
Мінздароўе знайшло крыніцу масавага атручвання дзяцей у Барысаве

Пасля праверкі з продажу тэрмінова пачалі вымаць прадукцыю.

Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінздароўя вывела з абароту прадукцыю ТАА «Біямолпрам» — менавіта яна, як заявілі у міністэрстве, стала крыніцай інфекцыі ў дзяцей у Барысаве і іншых населеных пунктах Мінскай вобласці.

«Санітарна-эпідэміялагічная служба Міністэрства аховы здароўя завяршае правядзенне санітарна-эпідэміялагічнага расследавання прычын шпіталізацыі дзяцей у Мінскай вобласці. Для прадухілення распаўсюджвання і ліквідацыі неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з прадукцыяй ТАА «Біямолпро», гэтыя прадукты выведзены з абароту», — заявіла намесніца міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Святлана Нячай.

Нагадаем, 2 і 3 чэрвеня з сімптомамі вострай кішачнай інфекцыі ў бальніцы Барысава звярнуліся 30 дзяцей з 11 дзіцячых садкоў горада (https://charter97.org/ru/news/2026/6/3/686396/). Былі шпіталізаваныя 27 дзяцей з папярэднім дыягназам «востры гастраэнтэрыт» (стан сярэдняй ступені цяжкасці). Трое дзяцей лячыліся дома. Да 5 чэрвеня ўсе дзеці былі выпісаныя з установы аховы здароўя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках