Пад Слонімам расце крыж з зямлі?
7- 13.07.2026, 20:05
- 12,068
Фотафакт.
Шмат хто чуў пра знакамітыя крыжы, што растуць з зямлі, у старажытным Тураве. Smartpress.by паказаў яшчэ адзін такі феномен.
Каменны крыж літаральна расце з зямлі непадалёк ад вёскі Савічы Слонімскага раёна. Паводле звестак мясцовых жыхароў, раней з зямлі выступала толькі верхняя частка крыжа. Але з гадамі крыж не перастае расці.
Незвычайны помнік размешчаны каля дарогі. Паводле легенды, яго паставілі на месцы пахавання святара.



