16 лiпеня 2026, Чацвер, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску легкавік заштурхнуў аўтамабіль на эвакуатар

2
У Мінску легкавік заштурхнуў аўтамабіль на эвакуатар

Фотафакт.

ДТЗ з удзелам двух легкавікоў і эвакуатара адбылося 16 ліпеня ў Мінску. Падрабязнасці аварыі расказалі ў ДАІ.

На праспекце Пушкіна з-за няспраўнасці спыніўся BMW. Вадзіцель «немца» выклікаў на месца эвакуатар, але не выставіў знак аварыйнай прыпынкі. Спецтранспарт прыехаў і рыхтаваўся зацягнуць легкавік на платформу. У гэты момант у заднюю частку BMW урэзаўся Hyundai, якім кіраваў 61-гадовы мужчына.

У аварыі пацярпела 23-гадовая пасажырка Hyundai. Яе даставілі ў бальніцу на абследаванне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках