Што рыхтуе надвор'е беларусам сёння
- 18.07.2026, 10:01
Будзе спякотна.
Якое надвор'е чакаць беларусам 18 ліпеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі ліўні. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4–9 м/с, з парывамі да 14 м/с. Пры навальніцах у асобных раёнах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15–20 м/с.
Тэмпература паветра складзе 23–29 градусаў, у заходніх і паўднёвых раёнах — 30–32 градусаў спякоты.