Якое надвор'е чакае беларусаў у бліжэйшыя тры дні
1- 19.07.2026, 9:12
- 2,206
Падрабязны прагноз сіноптыкаў.
Сіноптыкі распавялі, якое будзе надвор'е ў нядзелю, 19 ліпеня, а таксама ў першыя два дні наступнага тыдня. Падрабязнасці паведамляе pogoda.by.
У нядзелю, 19 ліпеня, надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферны фронт, які перамяшчаецца ва ўсходнім напрамку, і неўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень +23...+29°С, месцамі ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны да +30°С. Атмасферны ціск уначы будзе павышацца, удзень істотна не зменіцца.
20 ліпеня надвор'е будуць вызначаць актыўныя франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы і Украіны. Чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы, удзень магчымы град. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Вецер пераменных кірункаў парывісты, месцамі моцны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +11...+18°С, максімальная ўдзень +19...+25°С, месцамі па краіне да +27°С.
21 ліпеня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і халодных неўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць па цыркуляцыі цыклону з цэнтрам над Літвой. Уначы пераменная воблачнасць, удзень воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі кароткачасовыя дажджы; удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы, магчымы град. Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Вецер заходняй чвэрці умераны, удзень парывісты, месцамі моцны. Мінімальная тэмпература паветра ўначы +7...+13°С, максімальная ўдзень ад +16°С на захадзе да +25°С на паўднёва-ўсходзе краіны.