Зяленскі правёў сустрэчы з трыма генераламі
- 19.07.2026, 16:19
- 2,372
Адна з галоўных тэм перамоў — СПА.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчы з трыма ўкраінскімі вайскоўцамі: камандуючым Аб'яднанымі сіламі ЗСУ Міхаілам Драпытым, намеснікам начальніка Генеральнага штаба ЗСУ Уладзімірам Горбатюком і камандуючым Дэсантна-штурмавымі войскамі ЗСУ Алегам Апостолам. Аб гэтым ён паведаміў у Telegram.
Паводле яго слоў, з дакладу Драпатага ён даведаўся пра сітуацыю на адпаведных напрамках у Сумскай, Харкаўскай, Луганскай і Данецкай абласцях.
- Удзячны ўсім нашым падраздзяленням, якія вынікова знішчаюць акупанта і не дапускаюць выканання пастаўленых перад расійскай арміяй задач, – адзначыў украінскі прэзідэнт.
Асобную ўвагу падчас размоваў надалі выкананню дамоўленасцяў з партнёрамі і пастаяннаму забеспячэнню паставак для абароны Украіны. Галоўным прыярытэтам, заявіў Зяленскі, застаецца СПА і поўнае выкананне кантрактаў на вытворчасць усіх тыпаў дронаў.
Трэцяя тэма, якая была ў полі зроку падчас размовы, – Аляксандраўскі напрамак фронту, актыўныя дзеянні ўкраінскіх дэсантна-штурмавых войскаў, паведаміў кіраўнік дзяржавы.
- Цаню аб'ектыўную ацэнку сітуацыі, падрабязны разбор ключавых патрэбаў карпусоў і брыгад на напрамках, прапановы па праблемных пытаннях і ліквідацыі дэфіцыту ў пастаўках, – дадаў ён.