Цэзій знайшлі ў грыбах, ягадах і рыбе з двух вобласцяў
2- 21.07.2026, 11:52
- 4,856
Санэпідслужба даследавала 5,3 тыс. узораў.
Санэпідслужба даследавала 5,3 тыс. узораў на цэзій-137 і стронцый-90. Каля траціны прыпала на прынесеныя людзьмі прадукты для праверкі — з лесу або з агарода.
«Перавышэнні ўтрымання цэзію-137 (48 узораў) былі выяўленыя ў лясных грыбах (39 узораў) і ягадах (7 узораў), у рыбе і рыбнай прадукцыі (2 узоры) пераважна ў Гомельскай і Магілёўскай вобласцях. Перавышэнняў па стронцыю-90 не выяўлена», — паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Там нагадалі, што не варта набываць прадукты па-за ўсталяванымі месцамі гандлю — на ўзбочынах трас або каля крам.
Спецыялісты не паведамілі больш канкрэтных месцаў з небяспечнымі грыбамі, ягадамі і рыбай.