У Беларусі збанкрутаваў буйны пастаўшчык бакалеі
2- 21.07.2026, 19:41
- 4,492
Кампанія працавала больш за тры дзесяцігоддзі.
У Беларусі стала на аднаго буйнога гульца харчовага рынку менш. Эканамічны суд Мінска прызнаў банкрутам кампанію «Ракан — крупяны дом», паведамляе Office Life.
Прадпрыемства працавала з 1994 года. Яно пастаўляла ў гандлёвыя сеткі бакалеявую прадукцыю: крупы, сланечнікавы алей, таматную пасту, кансервы, воцат і іншыя тавары доўгатэрміновага захоўвання. А частку асартыменту выпускала пад уласнымі гандлёвымі маркамі.
Філіялы фірмы былі ва многіх гарадах. У тым ліку ў Брэсце, Гродне, Гомелі, Баранавічах, Пінску і Магілёве.
Кампанія спыніла працу яшчэ ў 2022 годзе, а вясной сама звярнулася ў суд з заявай аб банкруцтве. На той момант запазычанасць перад крэдыторамі ацэньвалася прыкладна ў 2,6 млн.
Аднак пасля праверкі патрабаванняў крэдытораў сума аказалася значна вышэйшай. Цяпер агульная запазычанасць прадпрыемства ацэньваецца ўжо ў 7,6 млн.
Пры гэтым кошт знойдзенай маёмасці не дасягае нават 40 тыс., таму разлічвацца з крэдыторамі фірме няма чым.
Кампанія «Ракан — крупяны дом» уваходзіла ў групу «Ракан», заснавальнікам якой з’яўляецца прадпрымальнік Аляксандр Сульжыц.
У 2025 годзе банкрутамі таксама прызналі яшчэ дзве кампаніі з гэтай групы. Ідзе гаворка пра Красненскі кансервавы завод і гандлёва-прамысловую кампанію «Ракан».