21 лiпеня 2026, aўторак, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія цалкам перайшла на лічбавыя візы

1
Вялікабрытанія цалкам перайшла на лічбавыя візы

Сістэма пачала працаваць з 2018 года.

Вялікабрытанія цалкам перайшла на лічбавую іміграцыйную сістэму, замяніўшы фізічныя дакументы на электронны запіс пра асобу і іміграцыйны статус. Пра гэта паведамляецца на сайце ўрада краіны.

UKVI (Кіраванне па іміграцыі Вялікабрытаніі) перастала ўклейваць візавыя карткі ў пашпарты заяўнікам. Цяпер усе новыя візы афармляюцца ў выглядзе электроннай візы (eVisa). Сістэма працуе з 2018 года, і, як сцвярджаюць у UKVI, ёю скарысталіся мільёны людзей.

Сярод названых пераваг электронных віз — бяспека (іх нельга згубіць, украсці або падрабіць), а таксама хуткасць і зручнасць пры пацвярджэнні статусу на мяжы і перад працадаўцамі або арэндадаўцамі.

Калі заяўнік атрымлівае дазвол на ўезд, яму выдаюць форму суправаджэння электроннай візы (FAV). З ёй трэба будзе наведаць візавы цэнтр, каб завяршыць працэс. Да паездкі ў Вялікабрытанію неабходна ўвайсці ў асабісты кабінет UKVI, каб праверыць статус візы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках