Новы галоўнакамандуючы ЗСУ: Буду працаваць адказна і з павагай да людзей, якія абараняюць Украіну
3- 22.07.2026, 10:51
- 1,100
Міхайла Драпаты — баявы генерал і адзін з сімвалаў украінскага супраціву.
Міхайла Драпаты, якога прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў новым галоўнакамандуючым Узброеных Сіл Украіны, апублікаваў пост у «Фэйсбуку».
«Дзякую прэзідэнту Украіны за давер, міністру абароны — за падтрымку, а Сілам абароны — за новы этап службы. Служэнне Украіне заўсёды было для мяне гонарам, а падчас вайны за незалежнасць яно азначае абсалютную адказнасць», — напісаў генерал.
«Буду працаваць адказна, засяроджана і з павагай да людзей, якія сёння абараняюць нашу дзяржаву», — падкрэсліў ён.
43-гадовы Міхайла Драпаты стаў афіцэрам ужо ў незалежнай Украіне.
Ён скончыў Харкаўскі інстытут танкавых войскаў у 2004 годзе, а затым — Нацыянальны ўніверсітэт абароны Украіны ў 2017 годзе, ужо пасля таго, як ваяваў супраць прарасійскіх сепаратыстаў і расійскіх войскаў на Данбасе.
У маі 2014 года менавіта камандзір батальёна Драпаты здзейсніў на сваёй БМП скок праз барыкаду сепаратыстаў у Марыупалі, відэа якога разляцелася па сацсетках.
Аб’яднаныя сілы ЗСУ Драпаты ўзначаліў у кастрычніку мінулага года, да гэтага, з 2022 года, прайшоўшы праз пасады камандуючага аператыўна-тактычнымі групоўкамі «Харкаў», «Луганск» і «Хортыца», а таксама камандуючага Сухапутнымі войскамі.