У Слоніме затрымалі трох мясцовых актывістаў
- 22.07.2026, 15:45
- 1,236
Пра гэта стала вядома праваабаронцам.
У Слоніме затрымалі трох мясцовых актывістаў — члена Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алеся Масюка, а таксама актывістаў Партыі БНФ Паўла Севасцяна і Віктара Марчыка, — паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Актывістаў затрымалі напрыканцы красавіка, аднак пра гэта стала вядома толькі цяпер.
Праваабаронцам невядомы працэсуальны статус актывістаў, а таксама тое, дзе яны цяпер знаходзяцца.
