У Беларусь вяртаецца летняе надвор'е
- 24.07.2026, 14:16
У панядзелак чакаецца да +32 °C.
У суботу ўдзень на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі магчымыя навальніцы.
Уначы +8…+14 °C, удзень +20…+26 °C.
У нядзелю пераважна без ападкаў. Уначы +8…+15 °C, удзень +22…+29 °C.
У панядзелак, 27 ліпеня, пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень у асноўным па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы.
Уначы +10…+17 °C, удзень +25…+32 °C, у заходніх і паўночных раёнах +20…+24 °C.