Латвія закрыла мяжу з Беларуссю
7- 31.07.2026, 21:54
- 6,000
Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Латвіі.
Латвія сёння, 31 ліпеня, закрыла мяжу з Беларуссю па «тэхнічных прычынах». Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава.
Домбрава заклікаў тых грамадзян, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў Беларусі, вяртацца ў Латвію іншымі маршрутамі.
Зазначым, што ўчора латвійскі міністр рэкамендаваў жыхарам Латвіі не планаваць паездкі ў Беларусь, спасылаючыся на магчымыя праблемы з бяспечным перамяшчэннем у умовах «гібрыднай вайны з боку Беларусі».
Tehnisku iemeslu dēļ Latvijas-Baltkrievijas robeža ir slēgta
Aicinām izmantot citus maršrutus tiem, kuri nav vēl atgriezušies Latvijā.
— Jānis Dombrava (@janisdombrava) July 31, 2026
Да гэтага часу паміж Беларуссю і Латвіяй працаваў толькі адзін пункт пропуску.
Рашэнне прынята на фоне росту колькасці спроб незаконнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы мігрантамі.