Стартап, заснаваны беларусам, стварыў ШІ-інструмент для праграмавання
- 9.07.2026, 16:30
Інструмент дапамагае выконваць складаныя інжынерныя задачы.
Амерыканскі стартап Perplexity, адным з заснавальнікаў якога з’яўляецца ўраджэнец Беларусі Дзяніс Ярац, распрацаваў новы інструмент на базе штучнага інтэлекту для праграмавання пад кодавай назвай Teammate, паведамляе Business Insider.
Паводле звестак выдання, супрацоўнікі кампаніі карыстаюцца Teammate з мая 2026 года. Інструмент дапамагае выконваць складаныя інжынерныя задачы: суправаджаць праграмныя праекты, знаходзіць памылкі ў кодзе, сачыць за працай сэрвісаў і выяўляць збоі ва ўнутраных сістэмах.
Пакуль Perplexity не абвясціла, ці стане Teammate даступным для ўсіх карыстальнікаў. У выпадку публічнага запуску кампанія выйдзе на рынак ШІ-інструментаў для праграмавання, дзе ёй давядзецца канкурыраваць з такімі рашэннямі, як Claude Code, Codex і Cursor.
Сёння сервісамі Perplexity штомесяц карыстаюцца больш за 100 мільёнаў актыўных карыстальнікаў, уключаючы дзясяткі тысяч карпаратыўных кліентаў. Акрамя пошукавай платформы, кампанія развівае ШІ-браўзер Comet і агента Personal Computer, здольнага выконваць задачы на камп’ютары карыстальніка.