У Гродзенскім раёне шукаюць зніклага грыбніка
- 2.08.2026, 2:36
Яго аўтамабіль знайшлі каля лесу, але самога мужчыну пакуль не выявілі.
У Гродзенскім раёне працягваюцца пошукі зніклага мужчыны, паведамляе УВД вобласці.
Зніклы — 69-гадовы Віліймайтыс Анатоль Вітальевіч. Адзначаецца, што да яго пошукаў «прыцягнутыя супрацоўнікі міліцыі, МНС, пагранічнікі і валанцёры». Усяго задзейнічана каля 50 чалавек.
«Сфармаваныя зводныя атрады ажыццяўляюць прачэсванне лясных масіваў і перасечанай мясцовасці, выкарыстоўваючы спецыяльную тэхніку», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 29 ліпеня мужчына накіраваўся па грыбы ў раёне вёскі Чарнуха. Невзабаве, як паведамляе міліцыя, «быў выяўлены аўтамабіль пенсіянера, аднак яго месцазнаходжанне да гэтага часу не ўстаноўлена».
