Памочнікі Трампа і Пуціна правялі таемную сустрэчу па Украіне
- 18.08.2026, 14:22
- 1,680
Місію ініцыяваў Белы дом.
Адзін з блізкіх паплечнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Родні Мімс Кук-малодшы — нядаўна правёў таемныя перамовы з прадстаўнікамі Крамля.
Пра гэта паведамляе Financial Times.
Як удалося даведацца журналістам, гаворка ідзе пра «таемную дыпламатычную місію», якую ініцыяваў менавіта Белы дом.
Справа ў тым, што каманда Трампа спрабуе знайсці падыход да расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна пасля правалу сваіх папярэдніх міратворчых намаганняў.
Інсайдары сцвярджаюць, што Кук-малодшы атрымаў «вычарпальныя інструктажы» перад тым, як у чэрвені ўзяць удзел у эканамічным форуме кіраўніка Крамля ў Санкт-Пецярбургу.
Вядома, што паплечнік Трампа сустрэўся з Антонам Кабяковым — старэйшым памочнікам Пуціна, аднак, верагодна, не толькі з ім.
У цэнтры ўвагі бакоў было пытанне завяршэння расійска-ўкраінскай вайны.
Кук-малодшы не захацеў каментаваць свае сустрэчы з расійскімі чыноўнікамі, а таксама тое, ці прасіў яго Трамп працягваць гэтыя кантакты і ці вернецца ён туды ў найбліжэйшы час.
«Ёсць шмат запытаў. Мы цяпер над гэтым працуем», — сказаў ён.
Таксама вядома, што падчас сваёй прэзентацыі на форуме Кук перадаў Пуціну «шчырыя віншаванні ад вашага сябра прэзідэнта Трампа».