18 жнiўня 2026, aўторак, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стваральнік Ferrari Enzo прадставіў уласны суперкар

Стваральнік Ferrari Enzo прадставіў уласны суперкар

Галоўная адметнасць Kode89 — яго рэдкасць.

Кэн Окуяма, адзін са стваральнікаў Ferrari Enzo, прадставіў уласны суперкар Kode89. Навінка наўмысна адмаўляецца ад многіх рашэнняў сучасных гіперкараў і робіць стаўку на атмасферны V12, механічную каробку і мінімалізм, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).

Kode89 атрымаў алюмініевы каркас, сярэднематорную кампаноўку і карбонавы кузаў. Даўжыня аўтамабіля складае 4,61 метра, шырыня — амаль 2 метры, а вышыня — усяго 1,14 метра.

Базавая версія аснашчана 5,4-літровым атмасферным V12 магутнасцю 540 конскіх сіл і крутоўным момантам 569 Нм. Рухавік працуе ў пары з шасціступенчатай механічнай каробкай перадач з адкрытай кулісай і перадае магутнасць на заднія колы.

Для флагманскай мадыфікацыі плануецца большы 5,9-літровы матор, які зможа развіваць каля 750 конскіх сіл.

Галоўная адметнасць Kode89 — яго рэдкасць. Ken Okuyama Cars збіраецца выпусціць усяго восем экзэмпляраў. Першы аўтамабіль ужо паказалі публіцы, а яшчэ дзве машыны, запланаваныя да выпуску ў гэтым годзе, паспелі знайсці пакупнікоў.

Уладальнік зможа амаль цалкам персаналізаваць аўтамабіль — ад аблегчанай версіі для актыўнай язды да раскошнай камплектацыі. Окуяма раней працаваў у Pininfarina і ўдзельнічаў у стварэнні Ferrari Enzo. Цяпер ён стварае машыны паводле ўласных правілаў, вяртаючы ў свет суперкараў атмасферны V12 і механічную каробку — рашэнні, што становяцца ўсё больш рэдкімі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках