28 верасня 2026, панядзелак, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лічбы ад спецслужбаў шакавалі Лукашэнку

4
Лічбы ад спецслужбаў шакавалі Лукашэнку
Фота: БелТА

Навошта дыктатару рабочыя з Непала?

Лукашэнка на працягу апошняга года носіцца з ідэяй прыцягнення ў Беларусь працоўных мігрантаў. Спачатку актыўна завабліваў у краіну пакістанцаў. Аднак вялікай колькасці рабочых з гэтай краіны мы так і не ўбачылі.

Ідэя з прыцягненнем грамадзян Узбекістана таксама зайшла ў тупік. Цяпер жа стала вядома, што Лукашэнка хоча прывозіць на працу мігрантаў з Непала.

Чаму дыктатар так перажывае з-за дэфіцыту кадраў? Telegram-канал «Нік і Майк», які спецыялізуецца на інсайдах, пісаў, што Лукашэнка атрымаў сакрэтны даклад пра рэальнае становішча з дэмаграфіяй у краіне:

— Лукашэнка пачаў кіраваць краінай, у якой жыло 10,6 млн чалавек.

Кавід-дысідэнцтва і рэпрэсіі супраць беларусаў прывялі да жудаснай карціны. Спецслужбы паклалі на стол Лукашэнку даклад аб колькасці насельніцтва. І гэтая лічба яго шакавала.

У выніку дзейнасці хунты насельніцтва Беларусі складае ўжо 7,5 мільёна. І зыход працягваецца. Асабліва шакуе тое, што з’язджае моладзь, застаюцца пенсіянеры і «красаўцы» розных колераў пагонаў, якіх трэба карміць.

Кіраванне хунты скараціла насельніцтва краіны амаль на траціну. Хунта змагла паўтарыць генацыд беларускага народа. І зрабіла гэта без вайны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲