Саладуха пачаў падлізвацца да Лукашэнкі пасля крытыкі
1- 28.09.2026, 8:47
- 1,790
Прыдворны спявак трапіў у няміласць з-за «гуся».
Спявак Аляксандр Саладуха распавёў у эфіры тэлеканала «РТР-Беларусь», як Лукашэнка ў 1995 годзе спяваў разам з ім яго культавую песню «Чужая милая», піша беларуская «Камсамолка».
«Раптам Аляксандр Рыгоравіч кажа: «Саша, спявай візітоўку», — успамінае Саладуха, удакладняючы, што мелася на ўвазе песня «Чужая милая». Аляксандр Рыгоравіч устаў, абапёрся локацем на фартэпіяна, як оперны спявак. Там — мёртвая цішыня. Члены ўрада, артысты, паэты, кампазітары. Я пачаў, на прыпеве Аляксандр Рыгоравіч пачаў спяваць разам са мной, — падзяліўся ўспамінамі Саладуха. — Выканалі мы гэтую песню разам, вярнуліся да стала, і Аляксандр Рыгоравіч падняў келіх, сказаў словы: «Цяпер мне зразумела, хто павінен прадстаўляць нашу краіну далёка за яе межамі: за цябе, за твой голас, за твой талент».
Нагадаем, раней Лукашэнка прадэманстратыўна раззлаваўся на рэкламу гульнявога бізнесу, які гадамі спакойна існаваў і квітнеў у краіне пры поўным патуранні ўладаў. Дыктатар раскрытыкаваў і рэкламу з Саладухам, які прапаноўваў «крути гуся».
«Што робіцца ў краіне: у нас усе таго гусака круцяць. Звярніце ўвагу, сур'ёзна гэтым займіцеся», — даручыў ён.
Фраза «крути гуся» стала вядомай дзякуючы букмэкерскай кампаніі «Макслайн», у рэкламе якой зняўся спявак.
@charter97.org Саладуха зняўся ў дзіўнай рэкламе #беларусь #тыкток #навіны #трэнды #віруснае #рэкамендацыі #шоўбізнес #гумар #мемы #хайп ♬ арыгінальны гук — Хартыя97