2 кастрычнiка 2026, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін заблакіраваў жыхароў Чалябінскай вобласці ў кіламетровых заторах

1
Пуцін заблакіраваў жыхароў Чалябінскай вобласці ў кіламетровых заторах
Фота: Getty Images

Людзі не могуць трапіць дадому.

Жыхары Чалябінскай вобласці літаральна загрузлі ў кіламетровых заторах і не могуць трапіць дадому, паколькі мясцовыя ўлады перакрылі шэраг дарог у сувязі з візітам у рэгіён расійскага дыктатара Пуціна, які прыбыў на вайсковыя вучэнні «Цэнтр-2026», піша dialog.ua.

Фота і відэа з велізарнымі заторамі ў пятніцу, 2 кастрычніка, масава распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках.

Пры гэтым афіцыйна заяўляецца, што дарогі перакрываюць «у сувязі з арганізацыяй работ дарожнай сеткі». Так, у «Расаўтадоры» заявілі, што з 2 па 5 кастрычніка ўводзіцца абмежаванне руху на ўсіх федэральных трасах у Чалябінскай вобласці.

«Праезд картэжу Уладзіміра Пуціна на Чабаркульскі палігон, дзе праходзяць вучэнні «Цэнтр-2026». Як ужо паведамлялі «ВЧК-ОГПУ» і Rucriminal.info, з-за яго візіту і неабходнасці транспартавання вайсковай тэхнікі па ўсёй Чалябінскай вобласці з 2 па 5 кастрычніка перакрываюць дарогі – не толькі ўсе федэральныя трасы, але і рэгіянальныя. Пры гэтым жыхарам абвясцілі, што такія абмежаванні звязаныя «з падрыхтоўкай дарог да зімы», – піша тым часам паблік «ВЧК-ОГПУ», каментуючы відэа, што распаўсюджваюцца ў сацсетках.

Пра тое, што жыхары Чалябінскай вобласці стаяць у шматкіламетровых заторах і не могуць трапіць дадому, інфармуе і Telegram-канал «Осторожно, новости».

Напрыклад, адзін з кіроўцаў распавёў мясцовым СМІ, што не можа даехаць у радзільню да жонкі, якая толькі што нарадзіла.

Акрамя таго, з Чабаркулю не могуць выехаць міжгароднія аўтобусы.

У вучэннях, куды прыбыў расійскі дыктатар, прымаюць удзел 47 тысяч вайскоўцаў. Манёўры арміі краіны-агрэсара праводзяцца на 11 палігонах і ў акваторыі Каспійскага мора.

У Крамлі сцвярджаюць, што вучэнні звязаныя з «выклікамі ля расійскіх межаў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲