На школьных кірмашах у Беларусі выявілі заплечнікі з фармальдэгідам
1- 18.08.2026, 15:30
Эпідэміёлагі знайшлі і іншыя «цікавыя» тавары.
Эпідэміёлогі выявілі небяспечныя тавары на школьных кірмашах у Беларусі. Падрабязнасці паведамляе тэлеграм-канал тэлерадыёкампаніі «Гродна».
Спецыялісты Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя перад пачаткам новага навучальнага года праверылі школьныя кірмашы. У продажы былі выяўленыя заплечнікі і цацкі з перавышэннем утрымання фармальдэгіду, адзенне (дзіцячая кашуля) з дрэннай паветрапранікальнасцю.
Пры праверцы ў лабараторыях цэнтра высветлілася, што ў пластыліне ўзровень фармальдэгіду быў перавышаны ў 2,8 раза, а ў развівальнай цаццы-азбуцы – у 3,3 раза.
Усю небяспечную прадукцыю знялі з продажу.