У Офісе Прэзідэнта Украіны праходзіць антыкарупцыйная спецаперацыя
6- 19.08.2026, 10:51
- 3,944
НАБУ заявіла пра «злачынную арганізацыю».
Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны (НАБУ) і Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура (САП) распачалі спецаперацыю па выкрыцці злачыннай арганізацыі, якой, паводле даных следства, кіравалі дзеючы і былы народныя дэпутаты пры ўдзеле высокапастаўленых чыноўнікаў Офіса Прэзідэнта Украіны.
Згодна з заявай НАБУ, у злачынную групоўку ўваходзілі народныя дэпутаты, кіраўнічыя асобы з Офіса Прэзідэнта Украіны і шэраг іншых службовых асоб.
Як паведамляюць крыніцы выдання «Украінская праўда», следчыя дзеянні і вобшукі праходзяць у народнага дэпутата Вадзіма Столара (абранага ад ужо забароненай партыі «Апазіцыйная платформа — За жыццё») і намесніцы кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Ірыны Мудрай.
На дадзены момант НАБУ і САП афіцыйна не раскрываюць поўны спіс імёнаў усіх фігурантаў і іншыя падрабязнасці спецаперацыі.