Заснавальніцу Wildberries Тацяну Кім унеслі ў базу «Міратворца»
1- 2.08.2026, 15:39
- 1,274
Падставай названа «публічная падтрымка Расіі».
Заснавальніца і генеральны дырэктар Wildberries Тацяна Кім унесена ў спіс украінскага сайта «Міратворац».
Персанальныя даныя Кім з'явіліся на сайце ў суботу, 1 жніўня, увечары. Падставай названа «публічная падтрымка Расіі».
Сайт «Міратворац» — гэта ўкраінская адкрытая інтэрнэт-база, якая змяшчае персанальныя даныя пра людзей, якія, паводле меркавання яе складальнікаў, дачынныя да злачынстваў супраць асноў нацыянальнай бяспекі Украіны.