27 жнiўня 2026, Чацвер, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санду ўручыла Зяленскаму вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду Малдовы

Санду ўручыла Зяленскаму вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду Малдовы
Уладзімір Зяленскі і Мая Санду
Фота: president.gov.ua

Прэзідэнта Украіны ўзнагародзілі за важкі ўклад у абарону міру і свабоды.

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду ўручыла ўкраінскаму лідару Уладзіміру Зяленскаму вышэйшую дзяржаўную ўзнагароду краіны - ордэн Рэспублікі.

Пра гэта Санду заявіла падчас сумеснай з Зяленскім і прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам прэс-канферэнцыі.

Кіраўнік дзяржавы атрымаў ордэн Рэспублікі за важкі ўклад у абарону міру і свабод на еўрапейскім кантыненце.

Санду падкрэсліла, што гэтая ўзнагарода «з’яўляецца прызнаннем смеласці ўсяго ўкраінскага народа, які стрымлівае агрэсію РФ».

Прэзідэнт Малдовы таксама падкрэсліла, што менавіта дзякуючы барацьбе Украіны на ўсходзе яе краіна цяпер мае магчымасць жыць у бяспецы і міры.

Заўважым, Зяленскі прыбыў 27 жніўня з візітам у Кішынёў. У сталіцы Малдовы ён удзельнічае ў святкаванні 35-годдзя Дня незалежнасці краіны і праводзіць шэраг перамоваў.

Прэзідэнт заяўляў, што Украіна і Малдова працуюць «над тым, каб гарантаваць больш агульных магчымасцяў у сферах бяспекі, энергетыкі і інфраструктуры».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках