Раніцай у небе над Беларуссю было бачна незвычайнае месяцовае зацьменне
- 28.08.2026, 8:39
На гэты раз зацьменне супала з суперпоўняй.
Раніцай 28 жніўня над Беларуссю можна было назіраць частковае месяцовае зацьменне, якое дасягнула свайго піку. Фотаздымкі прыгожага Месяца апублікаваў тэлеграм-канал «Метеовайб».
На гэты раз зацьменне супала з суперпоўняй — поўняй, якая супадае з момантам максімальнага збліжэння Месяца з Зямлёй.
У выніку такога супадзення спадарожнік нашай планеты набыў чырванавата-буры адценак.
У каментарыях да фотаздымкаў беларусы дзяліліся ўласнымі кадрамі. Напрыклад, Канстанцін паспеў зафіксаваць суперпоўню яшчэ да зацьмення.
«А гэта маё вячэрняе фота Месяца за ўчора, <�…> зроблена праз акно з падвойнай рамай, сапраўдны Месяц злева, а справа — блікі», — напісаў ён.
Яшчэ некалькі чалавек даслалі свае фотаздымкі месяцовага зацьмення.