28 жнiўня 2026, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы рынуліся ў Літву і Польшчу на выходныя

1
Беларусы рынуліся ў Літву і Польшчу на выходныя

На ўезд у суседнія краіны чакаюць тысячы аўтамабіляў.

На мяжы з Літвой і Польшчай 28 жніўня на ўезд чакаюць каля 3300 транспартных сродкаў. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт.

Па стане на 11:00 перад польскімі пунктамі пропуску стаяць 2185 легкавых аўто. У пункце пропуску «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы стаяць 680 аўтамабіляў, у «Бераставіцы» — 25, у «Брэсце» — 1480. Таксама ў «Брэсце» стаяць 29 аўтобусаў.

На ўезд у Літву ў «Каменным Логу» чакаюць 100 легкавікоў, у «Беняконях» — 30.

Найбольшая чарга грузавога транспарту — перад польскімі пунктамі пропуску «Казловічы» і «Бераставіца» — 440 і 215 фур. Перад пунктамі пропуску «Каменны Лог» і «Беняконі» чакаюць 330 вялікагрузных аўтамабіляў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках