28 жнiўня 2026, Пятніца, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Доля стратных арганізацый вырасла ва ўсіх рэгіёнах Беларусі

Доля стратных арганізацый вырасла ва ўсіх рэгіёнах Беларусі

Сталіца застаецца лідарам.

Амаль чвэрць (24,1%) адсочваемых арганізацый Мінска па выніках першага паўгоддзя 2026 года з'яўляюцца стратнымі. Год таму іх доля складала 20,8%. Такія даныя прыводзіць Белстат у бюлетэні пра сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў.

Сталіца застаецца лідарам краіны па долі стратных арганізацый, а сам паказчык вырас ва ўсіх рэгіёнах.

У Мінскай вобласці ён падняўся з 14,9% да 20,2%, у Гомельскай - з 12,4% да 18,8% (найбольш рэзкі рост сярод рэгіёнаў), у Гродзенскай - з 14,1% да 18,6%.

У Магілёўскай вобласці стратнымі былі 17,8% адсочваемых арганізацый супраць 12,7% год таму, у Брэсцкай - 16,6% супраць 12,1%, у Віцебскай - 15,3% супраць 10,4%.

Але Мінск усё адно атрымаў больш за 4 млрд рублёў чыстага прыбытку, адзначаецца ў дакуменце.

Высокая доля стратных арганізацый не азначае, што ў сукупнасці фінансавы вынік сталіцы адмоўны. Наадварот, прадпрыемствы Мінска завяршылі першае паўгоддзе з чыстым прыбыткам каля 4,22 млрд рублёў. Годам раней паказчык быў крыху вышэй - каля 4,32 млрд рублёў.

У Белстаце падкрэслілі, што даныя бюлетэня папярэднія і могуць быць пазней удакладненыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках