«Нідзе яшчэ не бачыла такой прыгажосці!»
1- 28.08.2026, 16:52
- 1,418
Пад Пінскам пабудавалі «вёску» з саломы.
Жыхарка Пінскага раёна iusko1 апублікавала ў Threads кадры, знятыя каля аднаго з палёў. На іх — вёска з хатамі, агароджамі і царквой, зробленая цалкам з саломы.
«Нідзе яшчэ не бачыла такой прыгажосці! Гэта ж пабудавалі практычна вёсачку! Якія малайцы!» — піша яна.
У каментары да допісу аўтарка расказала, што зняла саламяную «вёску» каля ААТ «Пачапава» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
«Малайцы! Так трымаць, дарагія беларусы», — пахваліў майстроў адзін з каментатараў.