Лукашэнка паабяцаў разам з Расіяй вырашыць «праблему» ва Украіне
3- 28.08.2026, 17:58
- 3,272
Дыктатар рыхтуецца ўступіць у вайну?
Расія і рэжым Лукашэнкі разам «развяжуць праблемы», звязаныя з сітуацыяй ва Украіне, заявіў дыктатар Беларусі, перадае БелТА.
На сустрэчы са старшынём урада Расіі Міхаілам Мішусціным Лукашэнка назваў агульнай для дзвюх краін сітуацыю на поўдні Беларусі і захадзе Расіі.
«Сапраўды — праблема. Але мы яе вырашым. Мы яе вырашым, як бы каму гэта ні хацелася», — сказаў узурпатар.
Ён дадаў, што Масква і Мінск ужо разумеюць, што адбываецца каля межаў дзвюх краін. Лукашэнка пажадаў Расіі і свайму рэжыму разам справіцца з гэтымі праблемамі.
Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расію 27 жніўня. У межах паездкі ў яго таксама запланаваныя перамовы з Уладзімірам Пуціным.