Зяленскі паставіў украінскім паслам задачу адносна Кітая
2- 3.08.2026, 16:26
Украіна хоча не дапусціць яшчэ большага збліжэння Пекіна і Масквы.
У ходзе нарады з украінскімі пасламі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі вызначыў новыя прыярытэты знешняй палітыкі. Адным з галоўных накірункаў ён назваў развіццё адносін з Кітаем.
Зяленскі (даручыў Зяленскі даў паслам задачу адносна Кітая) украінскім дыпламатам актыўней працаваць над развіццём адносін з Кітаем. Паводле яго слоў, гэта неабходна, каб не дапусціць поўнай падтрымкі Расіі з боку Пекіна.
- Трэба шукаць дыялог з Кітаем, калі не хочам, каб Кітай поўнасцю падтрымліваў расіян. Калі ён думае пра будучыню з Расіяй і не бачыць там іншых краін, усё гэта трэба выбудоўваць, – заявіў ён.
Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што Украіна ўжо дасягнула станоўчых вынікаў у развіцці адносін з шэрагам дзяржаў, у тым ліку з Філіпінамі, аднак гэтую працу трэба працягваць.
«Трэба ўсё гэта нам аднаўляць, усё трэба дапрацоўваць», — падкрэсліў ён.
Асобна Зяленскі даручыў дыпламатам надаць больш увагі Сірыі.
Паводле яго слоў, пасля змены рэжыму краіна перажывае перыяд трансфармацыі, а Украіна была сярод першых дзяржаў, што падтрымалі новыя сірыйскія ўлады. Таму супрацоўніцтва з Дамаскам неабходна ўзмацняць.
Акрамя таго, прэзідэнт заявіў, што Украіне патрэбная больш моцная прысутнасць у краінах Лацінскай Амерыкі. Ён таксама выказаў надзею, што Міністэрства замежных спраў разам з камандай Офіса прэзідэнта прадставіць новую стратэгію развіцця адносін з дзяржавамі Афрыкі.