3 жнiўня 2026, панядзелак, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча перахапіла расійскі разведвальны самалёт над Балтыкай

Польшча перахапіла расійскі разведвальны самалёт над Балтыкай

Расійскі Іл-20 ляцеў без палётнага плана і ўключанага транспондара.

Пару польскіх знішчальнікаў узнялі для перахопу расійскага разведвальнага самалёта Іл-20 ў небе над Балтыйскім морам 3 жніўня, заявіў міністр абароны краіны Уладзіслаў Косіняк-Камыш у сацсетцы X.

Расійскі самалёт быў перахоплены за 60 км на паўночны захад ад горада Лебы на Балтыйскім моры. «Наша паветраная прастора не была парушаная. Самалёт ляцеў у міжнароднай паветранай прасторы без палётнага плана і ўключанага транспондара», — напісаў Косіняк-Камыш.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках