У цэнтры Варшавы знайшлі снарад Другой сусветнай вайны
- 4.08.2026, 15:10
На месца былі накіраваныя вайсковыя сапёры, а прылеглая тэрыторыя ачэплена.
У цэнтры Варшавы выявілі неразарваны боепрыпас часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе TVP.
Знаходку выявілі на ажыўленай магістралі Алея Салідарнасці ў самым сэрцы польскай сталіцы.
Пасля таго, як будаўнічыя брыгады паднялі трывогу каля 8 раніцы па Мінску, супрацоўнік спецыялізаванага паліцэйскага падраздзялення правёў папярэдні агляд. «Ён папярэдне пацвердзіў, што знаходка можа адносіцца да часоў Другой сусветнай вайны», — паведаміў прадстаўнік паліцыі выданню TVP Info.
На месца былі накіраваныя вайсковыя сапёры, а прылеглая тэрыторыя ачэплена, што выклікала сур'ёзныя збоі ў аўтамабільным руху і працы грамадскага транспарту.
У зону ачэплення патрапілі праспект Яна Паўла II і транспартная развязка Rondo ONZ, а таксама вуліцы Свентакшыская і Маршалкоўская і пляц Банкавы.