У Беларусі абвешчаны «чырвоны ўзровень небяспекі»
2- 5.08.2026, 10:10
- 1,032
З-за анамальнай спёкі.
Белгідрамет прагназуе на два найбліжэйшыя дні, 5–6 жніўня, сапраўднае экстрэмальнае надвор'е ў Беларусі.
У краіне ўведзены «чырвоны ўзровень небяспекі» з-за анамальнай спёкі.
Так, удзень 5 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30 +34°С. А на поўдні, як прагназуе Белгідрамет, тэмпература дасягне +35 +38°С.
Чацвер, 6 жніўня, абяцае яшчэ большыя выпрабаванні: у многіх раёнах тэмпература дасягне +35…+40°C.