5 жнiўня 2026, Серада, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Масквой гарыць будынак галоўнага навуковага цэнтра «Раскасмасу»

10
Пад Масквой гарыць будынак галоўнага навуковага цэнтра «Раскасмасу»

Магчыма, яго атакавалі беспілотнікі.

Пра пажар у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце машынабудавання (ЦНДІмаш) у падмаскоўным Каралёве паведаміў суразмоўца ТАСС у аператыўных службах. Паводле яго слоў, пажар мае тэхнагенны характар. Паводле звестак агенцтва «Москва», падмаскоўныя пажарныя запыталі дапамогу ў калегаў са сталіцы.

Прычына ўзгарання не называецца, аднак амаль адначасова з навіной пра пажар мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў пра знішчэнне трох БПЛА, якія ляцелі на Маскву. Акрамя таго, Расавіяцыя абмяжоўвала працу аэрапортаў Дамадзедава, Внукава і Жукоўскага.

З 2022 года ЦНДІмаш знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых краін за садзейнічанне вайне супраць Украіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках