5 жнiўня 2026, Серада, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія спецслужбы ўвайшлі ў топ-5 найлепшых у Еўропе

Украінскія спецслужбы ўвайшлі ў топ-5 найлепшых у Еўропе

Першае месца заняла брытанская разведка MI6.

Французскае выданне L'Express апублікавала рэйтынг найлепшых спецслужбаў Еўропы. Яго склалі спецыялісты ў галіне разведкі з 25 краін.

Як піша The Guardian, першае месца заняла брытанская разведка MI6. Яна набрала 251 бал і была адзначана за вопыт у вербоўцы высокапастаўленых інфарматараў і за пранікненне ў кіраўнічыя эліты Расіі, Кітая, Ірана і Турцыі.

За ёй ідзе Галоўнае ўпраўленне знешняй бяспекі Францыі (DGSE) з вынікам 169 балаў. Службу адзначылі за яе глабальны ахоп і высокі аператыўны патэнцыял.

Спецслужбы Нідэрландаў, Украіны (Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны і Служба бяспекі Украіны) і Германіі замыкаюць пяцёрку лідараў.

Найніжэйшы рэйтынг мае Славакія.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках