5 жнiўня 2026, Серада, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя прыцягнула аўтапрам да вытворчасці ваенных беспілотнікаў

1
Францыя прыцягнула аўтапрам да вытворчасці ваенных беспілотнікаў

Renault ужо распрацоўвае БПЛА далёкага дзеяння.

Францыя пачала выпускаць беспілотнікі з удзелам прадстаўнікоў аўтамабільнай прамысловасці, піша Reuters. З пачатку года ў краіне абвясцілі як мінімум пра шэсць партнёрстваў паміж абароннымі і аўтамабільнымі кампаніямі.

Французскія ўлады разлічваюць скарыстаць магчымасці аўтапрама ў маштабаванні выпуску, аўтаматызацыі і кантролі выдаткаў. Кампанія Valeo мае намер выпускаць у Францыі электрарухавікі для беспілотнікаў Harmattan AI, паведамляе агенцтва.

Renault ужо распрацоўвае БПЛА далёкага дзеяння разам з кампаніяй Turgis&Gaillard, а ў чэрвені дамовілася з Thales аб вытворчасці дрона-камікадзэ Toutatis. Планаваны аб'ём выпуску з 2027 года — 1 тыс. БПЛА ў месяц, удакладняе Reuters.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках