Італьянка знайшла латарэйны квіток на €1 млн у смеццявозе
1- 5.08.2026, 20:26
фота-калаж УНІАН, ua.depositphotos.com
Жанчына па памылцы выкінула выйгрышны квіток.
У Італіі пераможца латарэі папрасіла смецяроў знайсці свой квіток на €1 млн, які яна па памылцы выкінула, паведамляе BFM Business. Працаўнікі знайшлі яго ў смеццявозе, паведаміла кампанія SANB, якая займаецца збіраннем смецця і добраўпарадкаваннем у рэгіёне Апулія.
Уладальніца квітка пасля розыгрышу лато пайшла ў мясцовую краму, каб праверыць яго ў спецыяльным аўтамаце. Аўтамат паказаў, што квіток «не падлягае выплате», паколькі невялікія прадпрыемствы могуць выплачваць толькі малыя выйгрышы. Вырашыўшы, што квіток не выйграў, жанчына пакінула яго ў краме, і яго выкінулі ў смецце. Пазней яна даведалася, што менавіта яе камбінацыя лікаў выйграла €1 млн. Калі яна вярнулася ў краму, смецце разам з квітком ужо вывезлі. Тым не менш ёй удалося вылічыць патрэбны смеццявоз, спыніць яго і папрасіць знайсці квіток.
Для пошукаў смеццявоз накіравалі на тэрыторыю спецыялізаванага сартавальнага цэнтра. Смецяры патрацілі на прачэсванне гор адходаў больш за суткі. Урэшце квіток быў знойдзены. Як адзначыў дырэктар SANB Роберта Нікола Таскано, ён «цудам застаўся цэлы». Цяпер ягоная ўладальніца зможа атрымаць свой выйгрыш.