У Грузіі адбыўся трэці блэкаўт за два тыдні
1- 5.08.2026, 21:02
- 1,240
Тбілісі цалкам абясточаны.
У Грузіі ўвечары ў сераду, 5 жніўня, знікла электразабеспячэнне. Блэкаўт адбыўся адначасова ў сталіцы краіны Тбілісі і ў іншых рэгіёнах.
Пра гэта паведаміла мясцовая служба «Радыё Свабода».
Электразабеспячэнне знікла каля 20:10, карыстальнікі сацыяльных сетак публікуюць паведамленні пра населеныя пункты, што засталіся без электрычнасці.
Тэлеканал Pirveli адзначыў, што з-за адсутнасці электраэнергіі быў спынены рух міжгародных цягнікоў. У прыватнасці, пра спыненне паведамлялі пасажыры цягніка, які накіроўваўся з Зугдзідзі ў Тбілісі.
У самім Тбілісі спынілася метро. Людзі скардзяцца на перабоі з мабільнай сувяззю.
Прычыны маштабнага адключэння на дадзены момант невядомыя. «Радыё Свабода» паведаміла, што спрабуе атрымаць інфармацыю ад энергазабеспячальных кампаній «Теласі», «Телміко», «ЭНЭРГА-ПРО Грузія» і Дзяржаўнай энергетычнай сістэмы.
Увечары 23 ліпеня Тбілісі і шэраг іншых гарадоў Грузіі засталіся без электразабеспячэння. Тады святло таксама адначасова знікла амаль ва ўсіх раёнах грузінскай сталіцы і ў некалькіх іншых рэгіёнах.
Следам, раніцай 25 ліпеня, здарыўся яшчэ адзін. Тады грузінская служба «Радыё Свабода» паведамляла, што Служба дзяржаўнай бяспекі Грузіі пачала расследаванне па артыкуле пра сабатаж.