У Мінску на праспекце Незалежнасці сутыкнуліся пяць аўтамабіляў
- 5.08.2026, 20:47
Фотафакт.
Пяць аўтамабіляў сутыкнуліся 5 жніўня на сталічным праспекце Незалежнасці. Падрабязнасці ДТЗ паведамілі ў ДАІ.
67-гадовы вадзіцель Renault каля скрыжавання з вуліцай Фогеля выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе «здзейсніў сутыкненне з Opel, Toyota, Volkswagen і грузавым аўтамабілем „МАЗ“».
На шчасце, у ДТЗ ніхто не пацярпеў.
«Паводле вынікаў медыцынскага агляду ў арганізме вадзіцеля аўтамабіля Renault этыловы спірт не выяўлены», — удакладнілі ў ДАІ.

