У Чорным моры атакавана гандлёвае судна пад сцягам Гвінеі-Бісау
- 6.08.2026, 13:42
Расія ўдарыла па караблі з украінскім збожжам.
Армія РФ 6 жніўня атакавала грамадзянскае судна ў акваторыі Чорнага мора.
Кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер паведаміў, што пад удар трапіў гандлёвы сухагруз пад сцягам Гвінеі-Бісау, які перавозіў украінскую пшаніцу — адзін чалавек загінуў, трое атрымалі параненні.
Пасля атакі судна атрымала пашкоджанні корпуса, на борце ўзнік пажар. Экіпаж эвакуявалі на бераг, пацярпелым аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Ступень пашкоджанняў судна ўдакладняецца.
У абласной ваеннай адміністрацыі падкрэслілі, што войскі РФ працягваюць сістэматычна атакаваць грамадзянскія судны ў Чорным моры. Такія ўдары нясуць пагрозу не толькі жыццю маракоў і членаў экіпажаў, але і ствараюць дадатковыя рызыкі для сусветнай харчовай бяспекі.