6 жнiўня 2026, Чацвер, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандыст Салаўёў — расіянам: Глядзіце, з якой хуткасцю мірнае жыццё знікае

3
Прапагандыст Салаўёў — расіянам: Глядзіце, з якой хуткасцю мірнае жыццё знікае
Уладзімір Салаўёў

Хутка ў Украіны з’явіцца ўласная балістыка.

Z-прапагандыст Уладзімір Салаўёў раіць расіянам рыхтавацца да росту колькасці ўдараў ЗСУ. Па яго словах, Украіна блізкая да стварэння ўласнай балістыкі, піша dialog.ua.

Салаўёў фактычна абвінаваціў дзяржаўную прапаганду ў тым, што яна ўводзіць расіян у зман адносна сур’ёзнасці сітуацыі.

«Хі-хі, ха-ха» з экранаў тэлевізара — ніякай вайны, — кажа ён. — А потым прыляціць балістыка! І калі хто не ведае, з якой хуткасцю прыходзіць пекла, паглядзіце на жыццё ў Данецку, у Белгарадзе. Паглядзіце, з якой хуткасцю мірнае жыццё знікае! Ёсць у вас ілюзія, што дзесьці можна схавацца? Ачомцеся!»

Раней Салаўёў заклікаў выселіць жыхароў некалькіх рэгіёнаў РФ у азіяцкую частку краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках