Сербія вылучыць 2 мільёны еўра на падтрымку энергетыкі Украіны
- 9.08.2026, 0:30
Сербія таксама далучыцца да аднаўлення аднаго з пацярпелых гарадоў Украіны.
Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з прэм'ер-міністрам Сербіі Джуро Мацутам.
Падчас сустрэчы Зяленскі распавёў прэм'еру Сербіі пра наступствы расійскіх ракетна-дронавых удараў, у тым ліку чарговай масіраванай атакі мінулай ноччу.
Бакі падрабязна абмеркавалі сумесныя эканамічныя і лагістычныя праекты – развіццё Дунайскага калідора і ўмацаванне сувязяў паміж Украінай, Заходнімі Балканамі і Еўрасаюзам.
Асобнай тэмай стала падрыхтоўка Украіны да гэтай зімы. Зяленскі падзякаваў Сербіі за рашэнне вылучыць 2 мільёны еўра на падтрымку ўкраінскай энергетыкі.
Акрамя таго, бакі абмяркоўвалі ўдзел Сербіі ў аднаўленні Украіны. Паводле слоў прэзідэнта, Бялград гатовы далучыцца да аднаўлення аднаго з пацярпелых украінскіх гарадоў.