Еўропа абмяркоўвае падключэнне Украіны да сваёй спадарожнікавай сувязі
- 11.09.2026, 21:24
Гэта дазволіць украінскім і еўрапейскім вайскоўцам каардынаваць дзеянні.
Еўракамісія пачала перамовы з Украінай аб далучэнні да абароненых сістэм спадарожнікавай сувязі Еўрасаюза GOVSATCOM і IRIS. Пра гэта паведамляе Euractiv.
Паводле звестак выдання, ідзе пра падключэнне Украіны да сістэмы абароненай урадавай спадарожнікавай сувязі GOVSATCOM і да пакуль яшчэ толькі стваранай ЕС спадарожнікавай групоўкі IRIS. У перспектыве гэта дазволіць украінскім і еўрапейскім вайскоўцам каардынаваць дзеянні з выкарыстаннем адзінай абароненай сістэмы сувязі.
Еўракамісар па абароне і касмасе Андрус Кубілюс ужо дапускаў, што да IRIS змогуць далучыцца Украіна, Вялікабрытанія і Нарвегія. Развіццё ўласных сістэм абароненай спадарожнікавай сувязі ў ЕС звязваюць, між іншага, са імкненнем знізіць залежнасць ад амерыканскай інфраструктуры.
IRIS (Infrastructure for Resilience, Interconnectivity and Security by Satellite) — гэта ствараная Еўрасаюзам шматарбітальная групоўка абароненай спадарожнікавай сувязі. Яе плануюць выкарыстоўваць для патрэб дзяржаўных органаў, сілавых структур і ўзброеных сіл.
Поўнавартаснае разгортванне IRIS запланавана на 2030 год. Да гэтага часу ЕС намерваецца задзейнічаць існуючыя спадарожнікавыя магутнасці ў межах сістэмы GOVSATCOM.