22 верасня 2026, aўторак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Што стаіць за панікай вакол ШІ?

2
WSJ: Што стаіць за панікай вакол ШІ?

Матэматычная мадэль не можа самастойна ўзбунтавацца.

Апошнімі месяцамі СМІ ўсё часцей пішуць пра сістэмы штучнага інтэлекту, якія нібыта здольныя выйсці з-пад кантролю сваіх стваральнікаў. Ідзе гаворка пра «роі» аўтаномных агентаў, здольных праводзіць маштабныя кібератакі, абыходзіць абмежаванні і дзейнічаць без удзелу чалавека, паведамляе The Wall Street Journal (пераклад — сайт Charter97.org).

Аднак за гэтай рыторыкай можа хавацца не толькі клопат пра бяспеку. Аглядальнік WSJ Габрыэле Мадзіні лічыць, што ўвагу найперш варта звярнуць на тых, хто распавядае пра пагрозы.

«Калі кіраўнікі кампаній публічна заяўляюць, што створаныя, распрацаваныя і запушчаныя імі сістэмы раптам выйшлі з-пад іх кантролю, здаровы скептыцызм проста неабходны», — піша аўтар.

Тэхналагічная індустрыя спрабуе змяніць уласны публічны вобраз. На працягу апошніх гадоў кампаніі Крамянёвай даліны падвяргаліся крытыцы з-за цалкам канкрэтных наступстваў іх дзейнасці, уключаючы праблемы з прыватнасцю і негатыўны ўплыў сацыяльных платформаў на псіхічнае здароўе моладзі.

Цяпер кіраўнікі найбуйнейшых кампаній ШІ ўсё часцей выступаюць у ролі тых, хто папярэджвае грамадства пра небяспекі ўласнай тэхналогіі. Мадзіні адзначае, што асабліва прыкметным гэта стала напярэдадні выхаду на біржу. Яны разлічваюць прыцягнуць мільярды долараў ад інвестараў.

«Яны хочуць пераканаць нас, што больш не збіраюцца дзейнічаць па прынцыпе «рухайся хутка і ламай усё» і замест гэтага гатовыя стаць пільнымі абаронцамі чалавецтва ад тэхналагічнага апакаліпсісу», — адзначае аўтар.

Пры гэтым сама тэхналогія не здольная самастойна «паўстаць» супраць чалавека. За рашэннямі, памылкамі і наступствамі працы такіх сістэм па-ранейшаму стаяць людзі і кампаніі, якія іх ствараюць і выкарыстоўваюць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках