24 верасня 2026, Чацвер, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цукерберг рыхтуе персанальны ШІ для мільярдаў людзей

Цукерберг рыхтуе персанальны ШІ для мільярдаў людзей

Meta прадставіла кішэнную прыладу Muse Charm.

Meta прадставіла невялікую прыладу Muse Charm, якая павінна зрабіць яе ШІ-асістэнта даступным для максімальна шырокай аўдыторыі. Гаджэт памерам з брэлок паступіць у продаж у снежні і стане адной з першых прылад новага класа, разлічаных перадусім на пастаяннае ўзаемадзеянне са штучным інтэлектам, піша Axios (пераклад — сайт Charter97.org).

Charm дазволіць хутка звяртацца да Muse голасам і паказваць асістэнту тое, што адбываецца вакол. Meta таксама абвясціла пра новыя магчымасці сэрвісу — відэачаты ў рэальным часе, галасавыя размовы з выбарам голасу і асобны адрас электроннай пошты для кожнага карыстальніка.

«Мы запіхнулі ў гэтую маленькую штуку велізарную колькасць тэхналогій», — заявіў Марк Цукерберг.

Кіраўнік Meta разлічвае, што Muse стане значна большым за звычайнага чат-бота. «Я чакаю, што Muse ператворыцца ў персанальны звышінтэлект, якім будуць карыстацца мільярды людзей па ўсім свеце», — сказаў Цукерберг.

Meta адначасова пашырае продажы Muse праз сеткі буйных рытэйлараў, уключаючы Walmart, Best Buy, Gap, Sephora і Wayfair. Amazon пры гэтым пакуль не далучылася да праграмы.

Кампанія таксама прадставіла новыя акуляры без камер, арыентаваныя на карыстальнікаў, якім патрэбны пастаянны доступ да ШІ без функцыі здымкі. Яны паступяць у продаж у канцы кастрычніка і будуць каштаваць ад $349.

На наступны год Meta рыхтуе і больш сур'ёзнае абнаўленне VR-накірунку — палегчаную гарнітуру коштам $1299.

У кампаніі разлічваюць аб’яднаць распрацоўкі ў галіне ШІ, акуляраў і віртуальнай рэальнасці і стварыць новую буйную тэхналагічную платформу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках