Польскія навукоўцы распрацавалі новыя сістэмы выяўлення беспілотнікаў
1- 24.09.2026, 21:49
Тэхналогіі былі прадстаўлены на Міжнароднай выставе абароннай прамысловасці ў Кельцах.
Навукоўцы Лодзінскай палітэхнікі распрацавалі дзве сучасныя сістэмы, якія могуць выкарыстоўвацца для выяўлення і адсочвання беспілотнікаў. Распрацоўкамі ўжо зацікавіліся кампаніі абароннай прамысловасці, перадае «Польскае радыё».
Адна з сістэм дазваляе вызначаць месцазнаходжанне беспілотніка і адсочваць яго па гуку, які ён выдае.
«Прынцып працы гэтай сістэмы палягае ў тым, што мы запісваем навакольныя гукі і з дапамогай некалькіх мікрафонаў можам вызначыць, дзе знаходзіцца дрон, аналізуючы выключна гук, які ён выдае, то бок фактычна выяўляючы яго на слых», — тлумачыць Пётр Ліпіньскі.
Паводле слоў Мацея Подсэндкоўскага, адметнай рысай распрацоўкі з'яўляецца здольнасць сістэмы эфектыўна вылучаць гук самога беспілотніка на фоне навакольных шумоў.
«Унікальнасць нашых рашэнняў у тым, што мы ўмеем вельмі эфектыўна вылучаць уласны гук дрона. Мы таксама здольныя вельмі эфектыўна яго падаўляць», — адзначыў навуковец.
Другая распрацоўка — бартавая сістэма выяўлення і адсочвання паветраных аб'ектаў.
Абедзве тэхналогіі былі прадстаўлены на Міжнароднай выставе абароннай прамысловасці ў Кельцах. Распрацоўкамі зацікавіліся прадстаўнікі абароннага сектара.
Навукоўцы Лодзінскай палітэхнікі паведамляюць, што ўжо вядуць перамовы аб супрацоўніцтве і практычным прымяненні створаных імі сістэм.