Марк Цукерберг паказаў свой смартфон
4- 27.09.2026, 13:42
- 2,336
І гэта не iPhone.
Кіраўнік Meta Марк Цукерберг у падкасце з журналісткай Джоаннай Стерн паказаў, як ён працуе на сваім смартфоне са штучным інтэлектам пад назвай Muse. Тэхнааглядальнікі даведаліся, што гэта флагман, выпушчаны яшчэ на пачатку 2024 года.
Судзячы па ўсім, Цукерберг карыстаецца Samsung Galaxy S24 Ultra. Але невядома, ці з’яўляецца гэта яго асноўным смартфонам.
Выбар Android для кіраўніка Meta не новы. Яшчэ ў 2020 годзе Цукерберг казаў, што шмат гадоў карыстаецца смартфонамі Samsung, бо большасць кліентаў ягонай кампаніі выбірае менавіта Android. У 2023 годзе яго таксама заўважалі з Galaxy S23 Ultra.
Galaxy S24 Ultra выйшаў у студзені 2024 года.
Nothing like being burned by @finkd's Muse... pic.twitter.com/wiFpuLzA34
— Joanna Stern (@JoannaStern) September 24, 2026