
Свабоду палітвязням!
Нядзелю 19 снежня 2010 года ў Беларусі назвалі «крывавай». У дзень прэзідэнцкіх выбараў у краіне была жорстка разагнаная мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў галасавання, арыштавана больш за 1000 чалавек, у тым ліку практычна ўсе кандыдаты ў прэзідэнты, сябры іх каманд, журналісты, праваабаронцы. Больш за 40 чалавек былі прысуджаныя да абмежавання ці пазбаўлення волі, беспрэцэдэнтна вялікія турэмныя тэрміны атрымалі кандыдаты ў прэзідэнты і актывісты іх каманд - ад 2 да 6 гадоў.
Амаль год ні ў чым не вінаватыя людзі знаходзіліся за кратамі, падвяргаліся катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню. Пад уплывам санкцый з боку Захаду і ў сувязі з катастрафічным становішчам беларускай эканомікі дыктатар Лукашэнка быў вымушаны вызваліць некаторых палітвязняў.
У турмах працягваюць заставацца кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч і яшчэ 5 актывістаў апазіцыі.
Міжнародная супольнасць і праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызвалення беларускіх вязняў сумлення. Еўрапейскі Звяз і ЗША ўвялі візавыя і эканамічныя санкцыі супраць памагатых дыктатара - чыноўнікаў і бізнесменаў, замяшаных у правядзенні рэпрэсій і фінансавай падтрымцы рэжыму, для таго, каб дамагчыся выхаду на волю астатніх 6 палітвязняў.
Юрый Рубцоў: 225140, Брэсцкая вобл, Пружанскі раён, в. Куплін, папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №7.
Яўген Васьковіч: 212011, Магілёў, вуліца Крупскай 99а, турма №4
Мікалай Дзядок: 212011, Магілёў, вуліца Крупскай 99а, турма №4
Ігар Аліневіч: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба. ПК № 3
Арцём Пракапенка: 212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша 183, калонія №15
Мікалай Статкевіч: 213004, Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, ПК-17
Тэма: Свабоду палітвязням!
-
7:42 Политзаключенный Лобов встретился с матерью 4
Эдуарду Лобову, отбывающему наказание в Ивацевичской колонии № 22, разрешили долгосрочное свидание с матерью.
-
16:02 Мікалай Дзядок: Дзяленне палітвязняў - непрыгожа і брудна 7
Падзелы палітвязняў на катэгорыі з боку выглядае як здрада.
-
14:18 Яроменка посадят в СИЗО 11 декабря 4
Через два дня бывшего политзаключенного Владимира Яроменка посядят в СИЗО на три месяца.
-
17:52 Валянцін Стэфановіч: У Беларусі з'явіўся яшчэ адзін палітвязень 8
Прысуд Васілю Парфянкову праваабаронцы лічаць палітычна матываваным.
-
15:31 Палітвязень Дзядок трапіў у бальніцу 1
На працэдуры яго водзяць у кайданках.
-
12:52 Суд над Васілём Парфянковым 11
Сёння будуць судзіць былога палітвязня Васіля Парфянкова.
-
8:37 «Афганцы» добиваются правды о состоянии Автуховича 11
Ветераны войны в Афганистане направили жалобу генпрокурору.
-
16:39 Статкевич направил жалобу в ООН 17
(обновлено - 17:26) 18 ноября в Комитет по правам человека ООН направлена жалоба политзаключенного Николая Статкевича.