28 April 2024, Sunday, 16:47
Support
the website
Sim Sim,
Charter 97!
Categories

«Белтрансгаз» павялічыць транзіт газу на 2 мільярды кубаметраў

13
«Белтрансгаз» павялічыць транзіт газу на 2 мільярды кубаметраў

ААТ «Белтрансгаз» у 2013 годзе павялічыць транзіт газу на 2 млрд кубаметраў.

Пра гэта заявіў гендырэктар прадпрыемства Уладзімір Маёраў, піша «Інтэрфакс».

«У 2012 годзе транзіт газу праз Беларусь склаў 44,3 млрд кубаметраў, у 2013 годзе транзіт вырасце, як мінімум, на 2 млрд кубаметраў. Гэта рэаліі сённяшняга дня», - сказаў Маёраў на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Менску пасля сходу акцыянераў Белгазпрамбанка.

Паводле яго слоў, «падрыхтавана абгрунтаванне інвестыцый у развіццё газатранспартнай сеткі - на працягу 3-5 гадоў спатрэбіцца ўкласці каля $2млрд». «У асноўным гэта будуць уласныя сродкі, але спатрэбяцца і сродкі Газпрамбанка і Белгазпрамбанка», - удакладніў Маёраў.

Ён таксама паведаміў, што ў бліжэйшы час чакаецца перайменаванне ААТ «Белтрансгаз» у «Газпрамтрансгаз - Беларусь». Маёраў удакладніў, што адпаведны праект указа цяпер знаходзіцца ў адміністрацыі Лукашэнкі, так як выкарыстанне слова «Беларусь» у назве прадпрыемства патрабуе ўзгаднення з кіраўніком краіны.

Write your comment 13

Follow Charter97.org social media accounts